Навіны

Навіны
Музеі
Да 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі
8 студзеня 2019

Каманда тэлеканала "Беларусь 3" працягвае здымкі васьмісерыйнага фільма, прысвечанага 80-годдзю Нацыянальнага мастацкага музея. Для каго праводзілася першая экскурсія ў будынку на Леніна, 20? Каму вазіла ў Маскву сваё фірменнае бруснічнае сочыва дырэктар музея Алена Аладава? На чые выставы чэргі выстройваліся з шостай раніцы? За кім насіў футру народны мастак Беларусі Іван Міско? У якім стагоддзі насамрэч быў пабудаваны былы філіял Мастацкага Мірскі замак? І якія каштоўнасці былі знойдзены пры раскопках у двары Дома Ваньковічаў? 
Пра гэта і не толькі вы даведаецеся ў студзені на "Беларусь 3".