Навіны

Навіны
Музыка
"Беларусь як песня" хутка ў эфіры "Беларусь 3"
22 жніўня 2017

З 9 верасня на тэлеканале "Беларусь 3" стартуе новы праект "Беларусь як песня".

"Беларусь як песня" - праграма пра беларускую эстрадную музыку, выканаўцах, калектывах і песнях 70-х і 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Усе відэаматэрыялы - унікальны і па праву могуць звацца "музейнымі экспанатамі", бо дзесяцігоддзямі захоўваліся ў фондах Белтэлерадыёкампаніі. А гэта першыя фестывалі, канцэрты, рэдкія студыйныя здымкі і кліпы. Вядучым праекта стане народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў. У прэм'ерным выпуску прагучаць песні вакальна інструментальнага ансамбля "Песняры": "Спадчына", "Рушнікі", "Завушніцы", "Каляда", "Алеся". Здымкі датуюцца ад пачатку стварэння калектыва і да 90-х гадоў.