Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Беларусь 3. Усё толькі пачынаецца
6 лютага 2018

8 лютага 2018 года сацыякультурны тэлеканал "Беларусь 3" адзначае пяць гадоў.

Тэлеканал забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культуры і мастацтва, адлюстроўвае пазіцыі беларускай дзяржавы ў сферы сацыяльна-культурных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне і свеце.

Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі.

Ужо цяпер у эфіры можна ўбачыць віншаванні з 5-годдзем ад лепшых прадстаўнікоў беларуская культуры: Рыгор Сітніца, Міхась Пазнякоў, Настасся Масквіна, Уладзімір Мішчанчук, Таццяна Мархель, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Яфрэмаў, Аляксей Дудараў, Валерый Дайнека і Аляксандр Анісімаў. А 11 лютага а 13:20 у эфір выйдзе тэлевізійны фільм "Беларусь 3. Пяць год у эфіры".