Навіны

Навіны
Тэлебачанне
"Беларусь 3" пакажа ўрачыстае адкрыццё і канцэртную праграму Дзён культуры Узбекістана ў Беларусі
1 жніўня 2019

3 жніўня тэлеканал "Беларусь 3" пакажа ўрачыстае адкрыццё і канцэртную праграму Дзён культуры Узбекістана ў Беларусі, якія праводзяцца ў краіне ўпершыню.

З 29 ліпеня па 1 жніўня ў Беларусі праходзяць Дні культуры Узбекістана, серыя культурных мерапрыемстваў напярэдадні афіцыйнага візіту ў краіну Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. 

Белтэлерадыёкампанія аказала садзейнічанне культурнай ініцыятыве і правяла запіс святочнага гала-канцэрта майстроў мастацтваў Узбекістана ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі, у якім прынялі ўдзел народныя ансамблі песні і танца, а таксама вядомыя сольныя выканаўцы - народны артыст Узбекістана Фарух Закіраў, заслужаная артыстка Узбекістана Айгуль Надзірава і іншыя.

Тэлеверсію ўрачыстага адкрыцця і канцэртнай праграмы Дзён культуры Узбекістана гледачы "Беларусь 3" убачаць 3 жніўня а 16:25