Навіны

Навіны
Тэлебачанне
"Беларусь 3" пачынае вяшчаць у HD
26 сакавіка 2018

З 30 сакавіка 2018 года тэлеканал "Беларусь 3" пачынае пераход на фармат вяшчання ў HD. Зараз сканчваецца тэсціраванне закупленага і ўсталяванага абсталявання, і ў ноч з чацвярга на пятніцу будзе здзейснена перакамутацыя.

Першымі яго павінны ўбачыць абаненты кабельных аператараў і IPTV Мінска і Мінскай вобласці. Да сёлетняга лістапада плануецца даць магчымасць прымаць HD карцінку абанентам па ўсёй краіне - праца будзе весціся паступова.

Палепшыцца не толькі карцінка, але і гук. Ён стане аб'ёмнее.