Арганізатары свята падрыхтавалі насычаную праграму на некалькіх пляцоўках. Гасцей чакаюць выставы, спартыўныя спаборніцтва і майстар-класы. Завершыць святочны дзень гала-канцэрт, тэлеверсію якога пакажа тэлеканал “Беларусь 3”.
Хутка Свіслач зноў напоўніцца пахам свежай выпечкі, музычнымі акордамі і душэўнай атмасферай. У цэнтры ўвагі – хлеб. Тут прэзентуюць найшырэйшы асартымент выпечкі, а таксама конкурсныя работы пекараў з усёй Беларусі і вырабы пекараў-аматараў. Асобна правядуць майстар-клас “Ад збожжа да хлеба”, падчас якога госці змогуць прыгатаваць знакамітую “Бацькаву булку”.
Сёлета брэндавае мерапрыемства Свіслачы адзначае свой першы пяцігадовы юбілей і выходзіць на новы ўзровень. Упершыню свята пройдзе ў статусе рэспубліканскага.
Тэлеканал “Беларусь 3” пакажа тэлеверсію гала-канцэрта “Бацькава булка – смачна і гулка” 16 жніўня ў 21:00