Навіны

Навіны
Мастацтва
Творчая спадчына Аляксея Дударава ў эфіры “Беларусь 3”
4 чэрвеня 2025

6 чэрвеня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння драматурга і сцэнарыста Аляксея Дударава. З нагоды юбілейнай даты тэлеканал “Беларусь 3” падрыхтаваў тэматычную праграму.

 

6 чэрвеня ў 13:10 у эфір “Беларусь 3” выйдзе архіўны выпуск праекта “Камертон” з удзелам Аляксея Дударава, у якім заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь падзеліцца ўспамінамі з дзяцінства і распавядзе аб уласным шляху да творчых дасягненняў.

 

Партрэт майстра ў гэты дзень дапоўняць экранізацыі яго твораў. Так, у 13:35 і 21:05 увазе гледачоў прапануюць народную камедыю рэжысёра Ігара Дабралюбава «Белыя росы» па сцэнарыі Аляксея Дударава. Мастацкая стужка стала адным з лідараў савецкага пракату 1984 года і ўвайшла ў залаты фонд айчыннай кінематаграфіі.

 

У 15:05 у эфіры сацыякультурнага канала драматычная балада “Не пакідай мяне...” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Я. Коласа ў пастаноўцы рэжысёра Валерыя Анісенкі.

 

Завершыцца тэматычны эфір у 22:45 тэлеверсіяй спектакля “Радавыя” Тэатра-студыі кінаакцёра ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Яфрэмава.