Навіны

Навіны
Кіно
«Зямное прыцягненне Івана Міско»
11 красавіка 2023

12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. Тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў прэм’еру дакументальнай стужкі пра “касмічнага” скульптара Івана Міско.

 

Прадзюсар і рэжысёр фільма «Зямное прыцягненне Івана Міско» Сяргей Кацьер выказваецца так: 

 

– Нам хацелася расказаць пра лёс Івана Міско, пра яго светапогляд, стаўленне да сучаснасці і да мінулага, узаемаадносіны з людзьмі, бо ён вельмі адкрыты чалавек. «Зямное прыцягненне Івана Міско» – гэта фільм-успамін аб дзяцінстве і бацьках, фільм аб каранях і каханні да Радзімы. Мы раскрываем вобраз выдатнага скульптара на фоне яго зносін з касманаўтамі і таленавітымі людзьмі, сярод якіх заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, кінааператар А. Забалоцкі, народны артыст СССР Г. Аўсяннікаў, беларускі касманаўт Алег Навіцкі.

 

Прэм'ера дакументальнага фільма – 16 красавіка, 14.40.

 

У святочны дзень, 12 красавіка, у эфіры глядзіце праект «Кадры жыцця» (09:50). У ім – інтэрв'ю Івана Міско, запісанае ў 2020 годзе. У размове народны мастак Беларусі расказвае аб сваім дзяцінстве, шляху да скульптуры, расказвае, як касманаўтыка заняла цэнтральнае месца ў яго творчасці.