Навіны
Тэлебачанне
Фіналы нацыянальнага адбору на «Славянскі базар»
14 сакавіка 2022
19 сакавіка наш тэлеканал зладзіць жывыя трансляцыі фіналаў нацыянальнага адбору на дзіцячы і дарослы конкурсы XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Нацыянальны адбор на XX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск–2022» і XXXI Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск–2022» завершыцца двума выніковымі гала-канцэртамі. У іх паўдзельнічаюць знакамітыя эстрадныя артысты. Імпрэзы адбудуцца ў Оршы, сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі, у Палацы культуры.
Фінал дзіцячых праслухоўванняў пачнецца ў суботу а 12:00, дарослых – а 17:00. Вакальныя спаборніцтвы за права выступаць на міжнародным форуме глядзіце ў прамым эфіры «Беларусь 3», а таксама на tvr.by.