Традыцыі
25 жніўня 2022
«Жывая спадчына» – праграма аб унікальных звычаях, што патрапілі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Кожны выпуск праекта расказвае пра адну традыцыю і яе носьбітаў, для якіх спадчына прашчураў – не толькі памяць, але і жыццё.
На XIV Нацыянальнай прэміі «Тэлевяршыня» ў 2022 годзе «Жывую спадчыну» прызналі найлепшай культурна-асветніцкай праграмай.