Дзецям
31 ліпеня 2020
Амаль на ўсіх тэлеканалах ёсць ранішнія праграмы для дарослых. «Беларусь 3» прадстаўляе ўнікальную ранішнюю перадачу для дзяцей.
Малым цяжка прачынацца? Героі «Дабраранка», забаўляльна-пазнавальнага праекта для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, дапамогуць!
Няўрымслівыя і кемлівыя лялькі – зайцы Кася і Лесік – разам з юнымі вядучымі прапануюць цікавую інфармацыю, правядуць інтэрактыўныя гульні і віктарыны з прызамі, падораць любімыя мульцікі ды зарадзяць пазітыўным настроем на ўвесь дзень!
Глядзіце «Дабраранак» па буднях а 7:00.
Перадача з'яўляецца пераможцай VI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшая праграма для дзяцей і юнацтва».