Навіны

Навіны
Літаратура
Да 90-гадовага юбілею Уладзіміра Караткевіча
23 лістапада 2020

26 лістапада, у дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, «Беларусь 3» пакажа экранізацыі знакамітых твораў класіка і прысвечаныя яму дакументальна-біяграфічныя праекты Белтэлерадыёкампаніі.

Пачне святочны эфір падборка ігравога кіно «Беларусьфільма» па шэдэўрах Уладзіміра Сямёнавіча. Сцэнарыстам гэтых стужак быў сам пісьменнік. У 8:30 і 18:05 прапануем двухсерыйную містычную драму Валерыя Рубінчыка «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці. У 13:30 і 21:40 выйдзе фільм, сцэнарый да якога з цягам часу ператварыўся ў раман. Гэта стужка Уладзіміра Бычкова «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». У 15:25 можна ўбачыць двухсерыйны гістарычны дэтэктыў Міхаіла Пташука «Чорны замак Альшанскі» па аднайменным рамане Уладзіміра Караткевіча.

У падарожжа па старонках жыцця і творчасці Уладзіміра Сямёнавіча запрашаюць дакументальныя праекты: «Люблю і памятаю» ў 10:40 і 23:15, «Запіскі на палях» у 11:20 і 17:40, фільм «Сівая легенда Уладзіміра Караткевіча» з фондаў Белтэлерадыёкампаніі ў 14:55.

Для самых маленькіх «Беларусь 3» падрыхтаваў мультфільм паводле казкі Уладзіміра Караткевіча. Стужку «Вясна ўвосень» глядзіце ў «Калыханцы» ў 20:40.

 

 

Фота: https://p-shkola.by/.