- Чытаем класіку разам
- Перадачы
- Тэлепраграма
- Вiдэа
Пра канал
Кіраўніцтва
- Наталля Васільеўна
МАРЫНАВАГалоўны дырэктар - Людміла Вітальеўна
СТАЯНОЎСКАЯНамеснік галоўнага дырэктара - Надзея Сяргееўна
ГАБЕЦНамеснік галоўнага дырэктара - Алена Адольфаўна
МАНЬКОЎСКАЯПрадзюсар выканаўчы - Сяргей Галіевіч
КАЦЬЕРПрадзюсар выканаўчы - Дзмітрый Міхайлавіч
КАРАСЬПрадзюсар выканаўчы
Дасягненні
- Праекты «Беларусь 3» удастоеныя «Тэлевяршыні»
На Нацыянальным тэлевізійным конкурсе ў 2022 годзе перамагло адразу некалькі перадач нашага канала. «Жывая спадчына» прызнаная найлепшай культурна-асветніцкай тэлепраграмай, а «Вечары з сімфанічным аркестрам» (канцэрт «Рэха вайны») – самым паспяховым музычным, забаўляльным праектам.
- Дыплом «Партнёрства» ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на ўрачыстым мерапрыемстве па выніках працы кніжнай галіны ў Год малой радзімы ўзнагародзіла дырэкцыю тэлеканала «Беларусь 3» дыпломам «Партнёрства» за актыўны ўдзел у рэалізацыі сумесных сацыяльных праектаў.
- Фільм Сяргея Кацьера «Вяртанне» атрымаў дыплом ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон»
Рэжысёр дакументальнага кіно, прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Сяргей Кацьер атрымаў прэмію ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон». На конкурсным праглядзе было прадстаўлена каля 150 аўтарскіх работ, але званне найлепшага патрыятычнага фільма атрымала «Вяртанне» Сяргея Кацьера. Праз трагічную гісторыю лётчыка Мікалая Пшонкі і яго пасмяротнага вяртання на Радзіму, фільм паднімае праблему вечных каштоўнасцей: адданасці сваёй справе, мужнасці і чалавечнасці.
Прэса
Як глядзець
Каб убачыць тэлеканал «Беларусь 3»:
- Ваш тэлевізар павінен падтрымліваць стандарт DVB-T
і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4. - У іншым выпадку неабходна набыць спецыяльную прыстаўку,
якая дэкадзіруе сігнал. Індывідуальная прыёмная тэлевізійная
антэна павінна быць дэцыметровага дыяпазону хваляў. - Тэлеканал «Беларусь 3» даступны ў кабельных тэлевізійных
сетках. Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
свайго кабельнага аператара.