Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы
26 красавіка 2021

Да 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі наш тэлеканал пакажа месу Джузэпэ Вердзі «Рэквіем» у выкананні сусветна вядомых артыстаў оперы.

 

«Рэквіем» нарадзіўся ў Джузэпэ Вердзі як адказ на некалькі асабістых трагедый: адзін за адным пайшлі з жыцця блізкія музыканта. Таму меса стала сімвалам шчырага і глыбокага смутку, з цягам часу ўвайшоўшы ў рэпертуары многіх тэатраў.

 

Выкананнем «Рэквіема» Вялікі тэатр Беларусі ўшанаваў памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы. У месе паўдзельнічалі прыма Марыінскага тэатра Кацярына Семянчук, саліст Гамбургскай оперы Аляксандр Рославец, а таксама салісты Вялікага: уладальніца гран-пры конкурсу BBC «Спявак свету» ў Кардыфе (2015) Надзея Кучар і пераможца «Апераліі» Пласіда Дамінга (2018) Павел Пятроў. За дырыжорскім пультам быў Дзмітрый Мацвіенка, а галоўным хормайстрам выступіла народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч.

 

Белтэлерадыёкампанія стварыла тэлеверсію жалобнай месы ў Вялікім тэатры. Глядзіце 26 красавіка а 18:40.

 

 

 

Фота: БЕЛТА.