Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Тэлеверcія спектакля «Пясняр»

Наш тэлеканал працягвае ствараць і паказваць тэлеверсіі найлепшых спектакляў з рэпертуару беларускіх тэатраў. Хутка на «Беларусь 3»  мюзікл «Пясняр».

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прэзентаваў мюзікл «Пясняр» у 2014 годзе. У 2016 гэты спектакль па п’есе Васіля Дранько-Майсюка стаў лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама IV Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Найлепшая пастаноўка паводле твора беларускага аўтара». 

На прыкладзе біяграфіі стваральніка і мастацкага кіраўніка ВІА «Песняры», народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна рэжысёр-пастаноўшчык Валянціна Еранькова і кампазітар Аляксей Еранькоў паразважалі пра лёс сапраўднага творцы. Асаблівай часткай спектакля стала багатая музычная спадчына Уладзіміра Георгіевіча ў жывым выкананні артыстаў Горкаўскага.

Тэлепрэм’ера спектакля «Пясняр» адбудзецца 16 мая а 22:30.