Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Дабравешчанне на «Беларусь 3»
6 красавіка 2021

7 красавіка праваслаўныя вернікі сустрэнуць свята Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі тэматычны паказ праектаў ды прамую трансляцыю літургіі.

У 8:25 гледачоў чакае выпуск праекта «Размовы пра духоўнае», які раскажа пра гісторыю, традыцыі і значэнне Дабравешчання для хрысціян. Затым, а 8:35, наш тэлеканал зладзіць пазнавальную экскурсію ў вёску Малыя Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, дзе знаходзіцца Лядзенскі Свята-Дабравешчанскі мужчынскі манастыр. Ён не толькі стане прадметам размовы ў праграме «Святыні Беларусі», але і аб’яднае вернікаў перад тэлеэкранамі ў 9:00. У гэты час адбудзецца жывая трансляцыя Боскай літургіі на Дабравешчанне.

Аб 11-й гадзіне працягнем гаварыць пра праваслаўныя святыні. Глядзіце праект «Архітэктура Беларусі», чарговы выпуск якога прысвечаны царкве Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. А ў 23:20 прапануем вашай увазе праграму «Артэфакты» пра барэльефную выяву Багародзіцы.