Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Трансляцыі на каталіцкі Вялікдзень
31 сакавіка 2021

Сустрэць каталіцкі Вялікдзень, які сёлета адзначаецца 4 красавіка, можна будзе, не пакідаючы дому. Белтэлерадыёкампанія арганізуе для вернікаў прамыя трансляцыі святочных набажэнстваў з Мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама пакажа сакральныя цырымоніі з удзелам Папы Францыска, што адбудуцца ў Рыме і Ватыкане.

Напярэдадні свята, а 19-й гадзіне 1 і 2 красавіка (у Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу), наш тэлеканал запрашае да прагляду набажэнстваў Святога велікоднага трыдзенства. У пятніцу прапануем і паказ хрэснага ходу з рымскага Калізея ў 23:35

3 красавіка ў 21:45 на «Беларусь 1» адбудзецца жывая трансляцыя набажэнства на Светлае Хрыстовае Уваскрэсенне, а велікодная раніца 4 красавіка пачнецца са слова епіскапа Казіміра Велікасельца.

Таксама ў Вялікдзень а 16:30 на «Беларусь 3» глядзіце пасланне і благаславенне Папы Рымскага «Гораду і свету».

 

Фота: БЕЛТА.