Пра канал

«Беларусь 3» — тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Місія тэлеканала «Беларусь 3» — пазіцыянаваць культуру як сукупнасць матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача — даверная размова на тэмы культуры.

На тэлеканале «Беларусь 3» дэманструюцца найлепшыя мастацкія фільмы і серыялы-экранізацыі класічных літаратурных твораў, кіно замежнай і айчыннай вытворчасці.

 

 

 

Изображение 1

 

Кіраўніцтва

Паказаць
  • Наталля Васільеўна
    МАРЫНАВА
    Галоўны дырэктар
  • Людміла Вітальеўна
    СТАЯНОЎСКАЯ
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Надзея Сяргееўна
    ГАБЕЦ
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Алена Адольфаўна
    МАНЬКОЎСКАЯ
    Прадзюсар выканаўчы
  • Сяргей Галіевіч
    КАЦЬЕР
    Прадзюсар выканаўчы
  • Дзмітрый Міхайлавіч
    КАРАСЬ
    Прадзюсар выканаўчы
Згарнуць

Дасягненні

Паказаць
  • Фільм рэжысёра і выканаўчага прадзюсара тэлеканала «Беларусь 3» Сяргея Кацьера зноў адзначаны высокай прэміяй

    Дакументальная карціна «Сербская мадонна. Івана Жыган» стала пераможцам XVII Міжнароднага кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон» у намінацыі «За стварэнне ўзвышанага вобраза, які ўвасабляе служэнне айчыне».

    Міжнародны праваслаўны кінафестываль праходзіў у Краснадары. На конкурсе традыцыйна чакалі фільмы пра чалавека, нацыю, народ, якія пашыраюць поле духоўнага і інтэлектуальнага пошуку, узнімаюць маральныя і сацыяльныя праблемы. Сёлетні форум сабраў стужкі з Расіі, Украіны, Сербіі і Беларусі.

  • Праграма «Дабраранак» атрымала «Тэлевяршыню – 2015»!

    21 мая былі падведзены вынікі XI Нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня – 2015». Праграма «Дабраранак», з якой на нашым тэлеканале традыцыйна пачынаецца дзень, стала найлепшай праграмай для дзяцей і юнацтва.

    Бронзавыя статуэткі былі прысуджаны ў 25 намінацыях. За іх вялі барацьбу каля 250 работ. Галоўную ўзнагароду – гран-пры конкурсу – за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску атрымала Белтэлерадыёкампанія.

  • Сайт тэлеканала «Беларусь 3» заняў II месца ў конкурсе «Інтэрнэт-прэмія «TIBO-2015»

    Вынікі былі падведзеныя 24 красавіка. Сеткавы рэсурс «Беларусь 3» стаў лаўрэатам у намінацыі «Культура і мастацтва». Галоўны прыз у гэтай намінацыі атрымаў сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Трэцяе месца прысуджана рэсурсу Віцебскай абласной філармоніі. Сёлета конкурс на найлепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс праводзіўся па 15 асноўных намінацыях. Усяго было пададзена 716 заявак.

  •  
Згарнуць

Прэса

Паказаць
Згарнуць

Як глядзець

Паказаць

Каб убачыць тэлеканал «Беларусь 3»:

  1. Ваш тэлевізар павінен падтрымліваць стандарт DVB-T
    і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4.
  2. У іншым выпадку неабходна набыць спецыяльную прыстаўку,
    якая дэкадзіруе сігнал. Індывідуальная прыёмная тэлевізійная
    антэна павінна быць дэцыметровага дыяпазону хваляў.
  3. Тэлеканал «Беларусь 3» даступны ў кабельных тэлевізійных
    сетках
    . Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
    свайго кабельнага аператара.
Згарнуць