Тэлеканал Беларусь 3

Беларусь 3 "Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Місія тэлеканала "Беларусь 3" - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача "Беларусь 3" - даверная размова на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

На тэлеканале "Беларусь 3" дэманструюцца лепшыя мастацкія фільмы і серыялы-экранізацыі класічных літаратурных твораў, фільмы замежнай і айчыннай вытворчасці.

У праграме тэлеканала арыгінальныя перадачы для самых маленькіх - Калыханка і Дабраранак, размовы пра лёсы людзей - Наперад у мінулае,  сацыякультурныя тэлепраекты Дыя@блог", “Подых струн”, “Камертон”,  У новым сезоне “Беларусь 3” дэмантструе прэм’ерныя арыгінальныя праекты - “Музеі”, тэлевіктарыну “Размаўляем па-беларуску”. Акрамя таго, у эфіры тэлелеканала - тэатральныя спектаклі, канцэрты класічнай і сучаснай музыкі.

Тэлеканал "Беларусь 3" - першы лічбавы канал беларускага тэлебачання, які транслюецца ў якасці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса ў бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.