Наперад у мінулае

Наперад у мінулае – праграма, прысвечаная спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача паводле экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына.

У новым сезоне “Беларусь 3” прадстаўляе адноўленую версію праграмы. Цяпер творчая група ратуе ад забыцця не толькі народныя песні, але і цэлыя самабытныя абрады! Дзякуючы такой канцэпцыі, беларуская аўтэнтыка набывае сучаснае гучанне, а здабыткі народнай культуры праз творчую аранжыроўку арыгінальных галасоў становяцца бліжэй да гледача.

Фармат прадуглежвае не толькі знаёмства з носьбітамі каштоўных ведаў, але і расповед пра адметнасці пэўнай мясцовасці: народны побыт, рамёствы, асаблівасці дыялекту і інш.

Трапіць “Наперад у мінулае” можна разам з вядучай Аксанай Вечар на тэлеканале “Беларусь 3” штотыднёва.

Публікацыі ў газеце "Звязда":

Наперад, па натхненне!
Як лабчанкі захоўваюць народную мудрасць
На каляды без казы, а на вяселле з «зайцамі»
Фальклорныя вандроўкі працягваюцца
«Дай жа, Божа, мужанька да маёй натуры!»
Песня ў спадчыну
Аб’яднаныя песняй
Слухаць фальклор і… прыслухоўвацца да сябе

Відэа: