Cправы фамільныя

На тэлеканале "Беларусь 3" з’явіўся цыкл перадач “Справы фамільныя”.Перадача прысвечана знакамітым сем’ям з гучнымі для беларускай гісторыі прозвішчамі. У свой час менавіта яны стваралі буйныя манаполіі і рабілі сапраўды шмат для развіцця айчыннай прамысловасці.

Штотыднёва па нядзелях вы зможаце даведацца пра тое, як развівалася на Беларусі шкляная і папяровая прамысловасць, як з’явіліся трамваі і банкаўская справа. Вядучы Дзмітрый Дзянісаў раскажа пра першыя вопыты электраасвятлення ў Мінску, першы цукрова-рафінадны завод на тэрыторыі нашай краіны і пра тое, як нараджалася дрэваапрацоўка.

У “Справах фамільных” агучваецца мноства цікавых фактаў. Напрыклад, як варылі піва ў Рэчы Паспалітай, ці як цукровыя буракі спрыялі развіццю беларускай кандытарскай прамысловасці.

Глядзіце ўсе выпускі прграм на УouТube


Відэа: