"Славянскі базар-2017" на "Беларусь 3"

На працягу дзесяці дзён гледачы тэлеканала "Беларусь 3" змогуць убачыць мноства яркіх канцэртаў фестывалю. Дарэчы, штодзённы фестывальны дайджэст будзе рыхтаваць праграма "Калейдаскоп".

12 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" пакажа XV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2017". Дзень першы. Вядучыя конкурса - Іван Вабішчэвіч (Беларусь), Анастасія Гладзіліна, Антон Бялоў (Расія).

13 ліпеня тэлеканал працягне сачыць за выступамі маладых талентаў з 21 краіны і а 19:00 пакажа другі дзень XV Міжнароднага дзіцячага конкурса "Віцебск-2017".

14 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" прадставіць гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджвання ўдзельнікаў XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурса "Віцебск-2017".

15 ліпеня а 19:00 гледачы тэлеканала "Беларусь 3" убачаць паўфінал XXVI Міжнароднага конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017", у якім возьмуць удзел артысты з 21 краіны.

16 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" пакажа канцэрт "Аляксандру Ціхановічу прысвячаецца...". Тэлеканал прадставіць тэлеаўдыторыі канцэртную праграму, якая складаецца з песень Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, які адзначыў бы на фестывале ў Віцебску сваё 65-годдзе.

17 ліпеня а 19:00 у эфіры сацыякультурнага канала - юбілейны канцэрт Аляксандра Зацэпіна "Есть только миг...". У суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга песні знакамітага кампазітара выканаюць Ларыса Доліна, Варвара, Глеб Матвейчук, Жасмін, Аляксандр Алешка, Руслан Алехно, Наталля Тамэла, гурт "Дразды" і многія іншыя.

18 ліпеня а 17:50 на "Беларусь 3" можна будзе ўбачыць святочны канцэрт "Залаты хіт". Свае лепшыя песні выканаюць Тамара Гверцытэлі, Методзіе Бужор, Слава, Наташа Каралёва, Жасмін, Ядзвіга Паплаўская, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Надзея Мікуліч, Хуліа Іглесіяс-меншы, Алішэр Карымаў, гурт "На-на", "Дыскамафія", "Адпетыя махляры", Londonbeat, ансамбль "Чараўніцы" і іншыя.

Канцэрт "Вітае Украіна" выйдзе ў эфір 19 ліпеня а 19:00. На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Мікалай Гнацюк, Ірына Білык, Макс Лорэнс, Іва Бобул, Злата Агневіч і іншыя ўкраінскія зоркі.

20 ліпеня а 19:00 гледачы "Беларусь 3" убачаць гала-канцэрт "Я люблю Festываль!" з удзелам Стаса П'ехі, Нюшы, Дзмітрыя Калдуна, Алены Ланской, Аляксея Гроса, Сашы Нэма, Uzari, гурта NaviBand і іншых артыстаў. Вядучыя - Аліна Стэльмакова, Дзяніс Дудзінскі, Макс Заяц.

21 ліпеня а 19:00 наш тэлеканал пакажа паўтор юбілейнага канцэрта ансамбля "Сябры" - "Саюзная дзяржава запрашае...".