Размаўляем па-беларуску

Тэлевіктарына “Размаўляем па-беларуску” запрашае гледачоў праверыць свае веды ў роднай мове, літаратуры, культуры, гісторыі, этнаграфіі і мастацтве. Пачніце сваю беларусізацыю разам з намі!

У цэнтры ўвагі – спаборніцтва дзвюх каманд, удзельнікі якіх адказваюць на цікавыя пытанні ў галіне беларусазнаўства. Пры гэтым яны праяўляюць не толькі свае веды, але і вытрымку, хуткую рэакцыю, рашучасць, уменне дзейнічаць камандай і будаваць стратэгіі.

Асноўная мэта праекта – адрадзіць інтарэс да беларускай мовы ў суайчыннікаў, прадэманстраваць яе своеасаблівасць сярод іншых славянскіх моў, а таксама пазнаёміць тэлегледачоў з моўнымі таямніцамі, законамі, кур’езамі.

Стаць удзельнікам тэлевіктарыны можа каманда аднадумцаў (нават рускамоўных), якія маюць пачатковыя веды па беларускай мове, цікавяцца ёй і жадаюць выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці. Для гэтага неабходна запоўніць заяўку і прайсці адборачны тур.

Мы “Размаўляем па-беларуску”. А вы?

Глядзіце перадачу кожную суботу з вядучай Аленай Трацэнка ў эфіры “Беларусь 3”.

 

Прыняць удзел!

УСЕ ВЫПУСКІ ПРАГРАМ ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ!