"Маладзечна-2017" у эфіры тэлеканала "Беларусь 3"

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" пройдзе сёлета ў сямнаццаты раз. 2 і 3 чэрвеня на галоўных канцэртных пляцоўках горада будуць арганізаваны канцэртныя праграмы, шматлікія творчыя сустрэчы, далучыцца да якіх змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 3". Увазе тэлеаўдыторыі будуць прадстаўлены ўрачыстае адкрыццё фестывалю, фінал конкурса маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і канцэрт-закрыццё.

Гісторыя фестывалю "Маладзечна" пачалася ў 1993 годзе. За гэты час форум паспеў здабыць прызнанне шматлікай аўдыторыі і стаць маштабнай музычна-паэтычнай падзеяй Беларусі. Лейтматывам сёлетняга фестывалю стане 135-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры - Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Далучыцца да яркай культурнай падзеі прапаноўвае сваім гледачам тэлеканал "Беларусь 3".

Так, 3 чэрвеня а 21:30 гледачы сацыякультурнага канала ўбачаць урачыстае адкрыццё XVII Нацыянальнага фест

ывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2017", у межах якога адбудзецца прэм'ера канцэрта "Купала і Колас. Вы нас гадавалі" заслужанага калектыву "Нацыянальны акадэміч

ны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Саюзнай дзяржавы прафесара Міхаіла Фінберга.

4 чэрвеня а 21:00 у эфір выйдзе фінал Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які па традыцыі штогод праходзіць у межах фестывалю і з'яўляецца яго галоўнай падзеяй. Удзел у творчым спаборніцтве бяруць самыя таленавітыя артысты з усіх аблясцей краіны.

5 чэрвеня а 21:05 увазе будзе прадстаўлен канцэрт-закрыццё XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2017" з удзелам заслужанага калектыву рэспублікі - легендарнага ансамюля "Сябры" - і зорак беларускай эстрады.

Апрача гэтага, з 2 па 4 чэрвеня тэлегледачы "Беларусь 3" змогуць сачыць за падзеямі фестывалю ў спецыяльных выпусках праграмы "Калейдаскоп. Навіны культуры". Творчая група праекту ўжо 31 траўня адправілася ў Маладзечна, дзе прыступіць да здымак сюжэтаў, а таксама запіша эксклюзіўныя інтэрв'ю з гасцямі і арганізатарамі падзеі.