Майстры і куміры

Тэлеканал “Беларусь 3” адкрывае таямніцы архіваў Белтэлерадыёкампаніі. Праграма “Майстры і куміры” пазнаёміць з фондамі, якія налічваюць тысячы адзінак тэлевізійнай прадукцыі

Вядучая Марына Драгіна і госці студыі – знакамітыя дзеячы культуры – успомняць майстроў, якія былі кумірамі для розных пакаленняў, і звернуць увагу на культурную спадчыну, якая ўжо шмат гадоў захоўваецца ў архівах Белтэлерадыёкампаніі. Гэта рэдкія, унікальныя запісы з удзелам беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, артыстаў, оперных і эстрадных выканаўцаў, грамадскіх дзеячаў. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць тэлевізійныя спектаклі, у якіх заняты знакамітыя майстры беларускай сцэны розных пакаленняў. І усё гэта можна будзе ўбачыць у новай праграмме на тэлеканале “Беларусь 3”.

Відэа: