Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака

Цыкл фільмаў-партрэтаў пра тое, як жывуць і пра што мараць сучасныя майстры. Кожны выпуск - аповед пра жыццё, творчасць і поспех вуснамі самога мастака.
Што павінна адбыцца з жывапісцам, каб з рэаліста ён ператварыўся ў авангардыста, чые працы неўзабаве з'явяцца ў падручніках па гісторыі, хто са славутых беларускіх майстроў быў адлічаны з мастацкага вучылішча за прафесійную непрыдатнасць - праект абяцае адкрыць гледачам шмат цікавостак.