Камертон

Праект "Камертон" распавядае пра гісторыі лёсаў, творчых шляхоў, поспехаў і дасягненняў. Героі праграмы - беларускія і замежныя акцёры, кампазітары, фатографы, мастакі, музыканты і спевакі; лаўрэаты дзяржаўных і міжнародных прэмій, народныя артысты і заслужаныя дзеячы культуры. Яны раскажуць незвычайныя гісторыі пра сваю творчую дзейнасць. Каманда праекта адзначыць на карце гісторыі ўсе ўзлёты і падзенні, эйфарыю поспеху і творчыя промахі народных любімцаў.