Дасягненні

Дакументальны фільм Сяргея Кацьера "Вяртанне" атрымаў спецыяльны прыз на Міжнароднай кінаасамблеі на Дняпры 2017.


Цыкл праграм "Навукаманія" атрымала ўзнагароду на Конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2014 года ў сродках масавай інфармацыі ў намінацыі "лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні".


 

Фільм Сяргея Кацьера “Вяртанне” атрымаў дыплом ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў “Вечавы звон”

Рэжысёр дакументальных фільмаў, прадзюсар тэлеканала “Беларусь 3” Сяргей Кацьер атрымаў прэмію ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў “Вечавы звон”. На конкурсным праглядзе было прадстаўлена каля 150-ці аўтарскіх работ, але званне “Лепшага патрыятычнага фільма” атрымала “Вяртанне” Сяргея Кацьера. Праз трагічную гісторыю лётчыка Мікалая Пшонкі і яго пасмяротнага вяртання на Радзіму, фільм звяртаецца да вечных каштоўнасцяў: вернасці і адданасці сваёй справе, мужнасці і чалавечнасці, духоўнай цэласнасці.


 

Сяргей Кацьер стаў пераможцам "Міжнароднай Кінаасамблеі на Дняпры-2016"!

Рэжысёр і выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 3" Сяргей Кацьер атрымаў яшчэ адну ўзнагароду. Яго дакументальны фільм “Сербская мадонна. Івана Жыган” стаў пераможцам "Міжнароднай Кінаасамблеі на Дняпры-2016" у намінацыі "За раскрыццё вобраза сучаснай актрысы".

Кінафорум "Міжнародная Кінаасамблея на Дняпры-2016". быў прысвечаны 1000-годдзю старажытнарускага манаства на Святой Гары Афон, якое святкуецца Праваслаўнай Царквой ва Украіне. На працягу чатырох дзён былі паказаны 25 дакументальных фільмаў, 16 з якіх - прэм'ерныя. Сяргей Кацьер атрымаў не толькі дыплом, але і ганаровы знак “За міласэрнасць”.

 


Фільм рэжысёра і выканаўчага прадзюсара тэлеканала "Беларусь 3" Сяргея Кацьера зноў адзначаны высокай прэміяй

Дакументальная карціна “Сербская мадонна. Івана Жыган” стала пераможцам XVII Міжнароднага кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў “Вечавы звон” у намінацыі “За стварэнне ўзвышанага вобраза, увасабляючага служэнне айчыне”.

Міжнародны праваслаўны кінафестываль праходзіў у Краснадары, дзе традыцыйна чакалі фільмы пра чалавека, нацыю, народ, якія пашыраюць поле духоўнага і інтэлектуальнага пошуку, узнімаюць маральныя і сацыяльныя праблемы. У гэтым годзе форум сабраў стужкі з Расіі, Украіны, Сербіі і Беларусі.

 


 У XXVI Міжнародным кінафоруме “Залаты Віцязь” рэжысёр Сяргей Кацьер атрымаў прыз Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі “За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве”

З 22 па 31 мая 2015 г. у Севастопале праходзіў XXIV Міжнародны кінафорум “Залаты Віцязь”. Фестываль накіраваны на захаванне самабытнасці культур, якім у наш час пагражае глабалізацыя.

Па выніках конкурсу вядучы тэлеканала “Беларусь 3” рэжысёр Сяргей Кацьер атрымаў прыз Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі “За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве”.

 


Праграма “Дабраранак” атрымала “Тэлевяршыню - 2015”!

21 мая былі падведзены вынікі XI Нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня-2015”. Праграма “Дабраранак”, з якой традыцыйна пачынаецца раніца на нашым тэлеканале, стала лепшай праграмай для дзяцей і юнацтва.

Бронзавыя статуэткі былі прысуджаны ў 25 намінацыях. За іх вялі барацьбу каля 250 работ. Галоўную ўзнагароду – Гран-пры конкурсу – атрымала Белтэлерадыёкампанія за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

 


Сайт тэлеканала “Беларусь 3” заняў 2-ое месца ў конкурсе “Інтэрнэт-прэмія “TIBO-2015”

Сеткавы рэсурс “Беларусь 3” стаў лаўрэатам у намінацыі “Культура і мастацтва”. Галоўны прыз у гэтай намінацыі атрымаў сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Трэцяе месца прысуджана рэсурсу Віцебскай абласной філармоніі.Вынікі былі падведзеныя 24 красавіка.Сёлета конкурс на лепшы беларускі Інтэрнэт-рэсурс праводзіўся па 15 асноўных намінацыях. Варта адзначыць, што ўсяго было пададзена 716 заявак.

   


Фільм Белтэлерадыёкампаніі ўдастоены  Гран-пры фестывалю "Залаты Віцязь"

   У творчай скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі чарговая ўзнагарода. Дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Кацьера "Залаты віцязь. Мікалай Бурляеў", зняты спецыяльна для тэлеканала "Беларусь 3" (прэм'ера адбылася ў лістападзе 2013 года), быў паказаны на фестывалі ў намінацыі "Дакументальны поўнаметражны фільм" і ўдастоены вышэйшай узнагароды міжнароднага кінафоруму - Гран-пры.

    XXIII Міжнародны кінафорум "Залаты Віцязь" праходзіў у Томску з 22 па 31 мая. За 10 дзён фестывалю было паказана 277 фільмаў, 210 з якіх удзельнічалі ў конкурснай праграме. Гэта ігравыя поўнаметражныя, дакументальныя, анімацыйныя, дзіцячыя фільмы, студэнцкія, дэбютныя праекты аўтараў з 16 краін свету. Беларусь на цяперашнім кінафоруме прапанавала больш за 30 мастацкіх, дакументальных і анімацыйных стужак.

    Як распавялі арганізатары, стужкі фестывалю паглядзелі больш за 12 000 гледачоў, агульны час кінапаказу склаў 124 гадзіны 22 хвіліны. Усе фільмы праходзілі строгі конкурсны адбор, галоўны крытэрый якога - адпавядаць лозунгу "Залатога Віцязя": "За маральныя ідэалы, за ўзвышэнне душы чалавека".

    У склад кампетэнтнага журы, якое прысудзіла вышэйшую ўзнагароду міжнароднага кінафоруму фільму вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі, увайшлі рэжысёры Міхаіл Жданоўскі (Беларусь), Сіма Брдар (Сербія), Олга Маркава (Балгарыя), Людміла Гнацюк (Украіна), Юрый Шылер (Расія) і інш.

    "Асабліва варта падкрэсліць, што за 22 гады існавання "Залатога Віцязя" фільм Сяргея Кацьера, зняты ім для нашага тэлеканала, - гэта другі пасля карціны Міхаіла Пташука "У жніўні 44-га…" (2001 г.) праект беларускіх рэжысёраў, які здолеў заваяваць Гран-пры гэтага прэстыжнага фестывалю", - адзначыў у інтэрв'ю кіраўнік тэлеканала "Беларусь 3" Віктар Маючы.

    Прэм'ера фільма "Залаты віцязь. Мікалай Бурляеў", які распавядае пра творчы шлях вядомага рэжысёра, акцёра, народнага артыста Расіі, адбылася на "Беларусь 3" 7 лістапада 2013 года.