БЕЛАРУСЬ ТЭАТРАЛЬНАЯ

   Гісторыя беларускага тэатра бярэ свой пачатак з XVI стагоддзя, калі ўзнік лялечны тэатр – батлейка, і пачалі стварацца школьныя тэатры. Вытокі нацыянальнай тэатральнай творчасці ў народных абрадах, гульнях, дзейнасці вандроўных артыстаў-скамарохаў.

   Станаўленне беларускага тэатра непарыўна звязана з такімі імёнамі як Каятан Марашэўскі, Міхаіл Цяцерскі, Уршуля Радзівіл, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Аляхновіч, Ігнат Буйніцкі, Фларыян Ждановіч, Уладзіслаў Галубок, Янка Купала, Якуб Колас, Язэп Дыла, Еўсцігней  Міровіч. Тэлеканал “Беларусь 3” прапануе вам падборку ўнікальных спектакляў па творах выбітных беларускіх драматургаў.

Спектаклі з фонду Белтэлерадыёкампаніі

1. Янка Купала "Паўлінка". Спектакль Нацыянальнага Акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. Рэжысёр-пастаноўшчык Леанід Літвінаў. У ролях: Зоя Белахвосцік, Аляксандр Лабуш, Павел Кармунін, Галіна Макарава, Арнольд Памазан, Здзіслаў Стома.

2. Янка Купала "Адвечная песня". Фолк-опера Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Рэжысёр - Сяргей Кавальчык. У ролях: Таццяна Мархель, Ігар Сігоў, Алена Баярава, Галіна Чарнабаева.

3. Якуб Колас "Сымон-музыка". Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Рэжысёр - Мікалай Пінігін. У ролях: Віктар Манаеў, Аляксандр Казела, Ганна Хітрык, Крысціна Дробыш

4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч "Залёты". Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Рэжысёр - Юрый Лізянгевіч. У ролях: Андрэй Фралоў, Уладзімір Куляшоў, Наталля Аладка, Святлана Жукоўская.

5. "Ажаніцца - не журыцца". Спектакль Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы. Вадэвіль па творах: "Міхалка" братоў Далецкіх, "Мікітаў лапаць" Міхася Чарота. Рэжысёры - Барыс Утораў, Андрэй Андросік. У ролях: Генадзь Гарбук, Юрый Кухаронак, Аляксандр Гарцуеў, Арнольд Памазан, Павел Дубашынскі, Уладзімір Кін-Камінскі.

6. Барыс Бур'ян "Ля сіняй бухты". Спектакль пра апошнія дні жыцця паэта Максіма Багдановіча. Рэжысёр - Уладзімір Станкевіч. У ролях: Валерый Шушкевіч, Святлана Пенкіна, Уладзімір Станкевіч, Андрэй Кашкер.

7. Кандрат Крапіва "Мілы чалавек". Спектакль паводле сатырычнай камедыі. Рэжысёр - Алена Каламіец. У ролях: Георгій Маляўскі, Зоя Белахвосцік, Віктар Манаеў, Аляксандр Уладамірскі.

8. Васіль Быкаў "Апошні шанц". Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Рэжысёр - Валерый Раеўскі. У ролях: Віктар Тарасаў, Марыя Захарэвіч, Мікалай Кірычэнка, Павел Кармунін.

9. Еўсцігней Міровіч "Машэка". Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 2-х дзеях. Рэжысёр - Уладзімір Станкевіч. У ролях: Генадзь Давыдзька, Зоя Белахвосцік, Генадзь Гарбук, Павел Дубашынскі.