Фальклорныя вандроўкі працягваюцца

"Звязда", 14.11.2014

Апош­ні ме­сяц во­се­ні на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 3» так­са­ма па­ра­дуе гу­чан­нем на­род­най пес­ні ў пра­гра­ме «На­пе­рад у мі­ну­лае». У блі­жэй­шы час гле­да­чы ра­зам з твор­чай ка­ман­дай пра­ек­та па­бы­ва­юць у гас­цях у Пет­ры­каў­скім і Жыт­ка­віц­кім ра­ё­нах. Ад­па­вед­на 16 ліс­та­па­да ад­бу­дзец­ца зна­ём­ства з фальк­лор­ным ан­самб­лем «Ку­па­лін­ка» вёс­кі Це­ра­баў, а 23 ліс­та­па­да прад­ста­віць сваю твор­часць у вёс­цы За­пя­соч­ча фальк­лор­ны гурт «За­пя­со­чан­ка».

Па доб­рай тра­ды­цыі пра­гра­ма «На­пе­рад у мі­ну­лае» не толь­кі па­каз­вае твор­часць ка­лек­ты­ваў, але і рас­каз­вае пра гіс­то­рыю мяс­цо­вас­ці, дзе за­ра­дзі­ла­ся і пра­цяг­вае іс­на­ваць твор­часць ама­та­раў тра­ды­цый­най пес­ні, а так­са­ма ці­ка­выя ле­ген­ды, звы­чаі і пад­ан­ні Пет­ры­каў­ска­га і Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­наў.

На­прык­лад, вы да­ве­да­е­це­ся пра вёс­ку За­пя­соч­ча, якая ў пісь­мо­вых кры­ні­цах вя­до­мая з ХVІІІ ста­год­дзя як па­се­лі­шча ў Ту­раў­скай во­лас­ці Ма­зыр­ска­га па­ве­та Мен­ска­га ва­я­вод­ства Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. А па­чы­на­ла­ся яна з не­вя­лі­ка­га ўро­чы­шча. З даў­ніх ча­соў вёс­ка скла­да­ла­ся з не­каль­кіх час­так: гэ­та За­яцел­ле (па­вод­ле пад­ан­ня, тут па­ся­лі­лі­ся лю­дзі, што прый­шлі з‑за ра­кі Яцель); Два­рэц (вы­со­кае мес­ца, дзе зна­хо­дзіў­ся за­мак па­на), Ла­ды­ча — по­ле (жыў ка­лісь­ці ўла­ды­ка); Лу­ка, Бе­ры­ка­ва ды Мас­ток. А яшчэ па­чу­е­це пра вёс­ку Це­ра­баў Мы­шан­ска­га сель­са­ве­та Го­мель­скай воб­лас­ці, што раз­мя­шча­ец­ца на ра­цэ Трэм­ля (пры­ток Пры­пя­ці). Не­да­лё­ка ад на­се­ле­на­га пунк­та, за дзе­ся­ць кі­ла­мет­раў, зна­хо­дзіц­ца чы­гу­нач­ная стан­цыя Мы­шан­ка. Па­вод­ле ле­ген­ды, у Мы­шан­цы жыў ба­га­ты пан, які най­маў са­бе ра­бот­ні­каў з ін­шых вё­сак, а на мес­цы Це­ра­ба­ва ў тыя ча­сы быў вя­лі­кі лес і ба­ло­ты. Па­слаў не­як пан тых ся­лян у ба­ло­ты, лес це­ра­біць. Вы­це­ра­бі­лі яны ба­ло­та пад па­се­лі­шча ды па­шу, а вёс­цы да­лі наз­ву Це­ра­баў…

І, без­умоў­на, мы змо­жам па­чуць но­выя вер­сіі аў­тэн­тыч­ных пе­сень. У вы­пад­ку з фальк­лор­ным ан­самб­лем «Ку­па­лін­ка» вы­бі­раць му­зыч­ны ма­тэ­ры­ял бу­дзе гос­ця пра­гра­мы — бе­ла­рус­кая спя­вач­ка Аляк­санд­ра Гай­дук (на фота), а пры­гля­дац­ца да пра­па­на­ва­ных гур­том «За­пя­со­чан­ка» пе­сень бу­дзе ўдзель­ні­ца гур­та Da Vіnchі Воль­га Ры­жы­ка­ва.

Які вы­бар зро­бяць «зор­ныя» гос­ці пра­гра­мы і якую афар­боў­ку да­дуць кам­па­зі­цы­ям, мы змо­жам уба­чыць ужо зу­сім хут­ка. Та­му да­лу­чай­це­ся да пры­хіль­ні­каў бе­ла­рус­кай пес­ні і не пра­пус­ці­це фальк­лор­ныя ванд­роў­кі «На­пе­рад у мі­ну­лае» ў эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3» 16 і 23 ліс­та­па­да.

Але­на ДРАП­КО.