Песня ў спадчыну

"Звязда",14.11.201

Ра­зам з твор­чай ка­ман­дай пра­ек­та «На­пе­рад у мі­ну­лае» тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3» мы па­бы­ва­лі ў но­вых ванд­роў­ках у по­шу­ках на­род­най пес­ні ў бе­ла­рус­кіх га­ра­дах і вёс­ках. Кож­ная су­стрэ­ча на та­кім шля­ху ўзмац­няе спа­дзя­ван­ні, што нас ча­ка­юць но­выя ад­крыц­ці — і не толь­кі пры­го­жых га­ла­соў і жыц­цё­вых гіс­то­рый у пес­нях, але і лю­дзей. Так і ад­бы­ло­ся, ка­лі мы за­ві­та­лі ў го­рад Круп­кі, каб па­слу­хаць узор­ны дзі­ця­чы фальк­лор­ны ка­лек­тыў «Круп­ча­ня­ты».

…За­ўва­жыў­шы вы­стаў­ку на­род­ных стро­яў, за­ці­ка­ві­ла­ся, чы­і­мі ж ру­ка­мі ство­ра­на гэ­тая пры­га­жосць. І па­куль па тра­ды­цыі ўсе рых­ту­юц­ца да су­стрэ­чы з пес­няй, пра­вя­ла не­вя­лі­кае да­сле­да­ван­не. Аказ­ва­ец­ца, так свае та­лен­ты дэ­ман­стру­юць ра­бот­ні­кі ра­ён­на­га До­ма ра­мёст­ваў, які ў Круп­ках іс­нуе ўжо больш за дзе­сяць га­доў. Па­коль­кі ка­лек­тыў у боль­шас­ці жа­но­чы, то зай­ма­юц­ца яны ткац­твам, вы­шыў­кай, пля­цен­нем з са­ло­мы. А вось Яні­на Мі­куль­чык з’яў­ля­ец­ца пры­кла­дам та­го, што лю­боў да ткац­тва мож­на пе­ра­тва­рыць у доб­рую тра­ды­цыю ў сям’і.

— У мя­не ба­бу­ля і ма­ма тка­лі. Ма­ці на­огул пра­ца­ва­ла за стан­ком да апош­ніх дзён. І мне лю­боў да гэ­тае спра­вы пе­рад­ала­ся. Я па­ча­ла зай­мац­ца ткац­твам кла­са з чац­вёр­та­га. Спа­чат­ку ста­я­ла за спі­най у ма­мы, каб спа­сціг­нуць май­стэр­ства, а по­тым па­ці­ху і са­ма на­ву­чы­ла­ся, — рас­каз­вае Яні­на Паў­лаў­на. — Мая ба­бу­ля пра­жы­ла больш за 100 га­доў і на­ват та­ды пра­ца­ва­ла за стан­ком, у гры­бы маг­ла пай­сці і пес­ні спя­ва­ла. Яна пра­ла і спя­ва­ла, а ў нас жы­лі прак­ты­кан­ты з біб­лі­я­тэ­кі, дык яны заў­сё­ды вель­мі ўваж­лі­ва слу­ха­лі яе. З ма­май маг­лі вы­шы­ваць адзін аб­рус на два­іх, ні­бы спа­бор­ні­ча­лі па­між са­бой.

Мае жан­чы­на і свае ўзна­га­ро­ды, ся­род якіх ад­зна­ка на аб­лас­ным фес­ты­ва­лі «Мат­чы­ны крос­ны» ў Ста­рых Да­ро­гах, на кон­кур­се «Бе­ла­рус­кі по­яс», што ле­там пра­хо­дзіў ва Уз­дзе, — за крэ­а­тыў­насць у на­род­ных тра­ды­цы­ях, бо гэ­та бы­ла спро­ба са­ткаць по­яс на крос­нах.

Свед­ка ся­мей­най лю­бо­ві да ткац­тва не толь­кі са­ма Яні­на Мі­куль­чык, а яшчэ і ткац­кі ста­нок, які яе ма­ці пе­рад­ала ў гіс­то­ры­ка-края­знаў­чы му­зей, а по­тым яго ад­да­лі ў дом ра­мёст­ваў. Сён­ня ён ма­дэр­ні­за­ва­ны: мо­жа слу­жыць і на­гляд­ным да­па­мож­ні­кам на вы­ста­вах, бо раз­бі­ра­ец­ца і збі­ра­ец­ца, што зруч­на пры пе­ра­воз­цы.

— Пры до­ме ра­мёст­ваў у нас пра­цуе клуб на­род­ных май­строў «Та­лен­ты Круп­шчы­ны», ку­ды ўва­хо­дзіць 28 май­строў, 6 з якіх — з Са­ю­за май­строў Бе­ла­ру­сі. Там прад­стаў­ле­ны так­са­ма роз­ныя на­прам­кі твор­час­ці — вы­шыў­ка, ір­ланд­скія ка­рун­кі, разь­ба па дрэ­ве. Вось вы ба­чы­це экс­па­зі­цыю ад­рэ­стаў­ра­ва­ных кас­цю­маў, прад­ме­ты по­бы­ту ў на­ту­раль­ным ася­род­ку, — ад­гу­ка­ец­ца на маю ці­каў­насць на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Круп­ска­га ра­ён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Тац­ця­на Мель­нік.

Рэ­кан­струк­цы­яй на­род­ных стро­яў тут зай­ма­лі­ся ў 2009–2010 га­дах па тэх­ні­цы і тэх­на­ло­гіі, якая бы­ла ўлас­ці­ва гэ­тай мяс­цо­вас­ці ў ХІХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Тут усё ад­па­вед­на ча­су і тка­ні­ны, і па­шыў, і ўзо­ры — як бы­ло ў на­шых прод­каў. Яшчэ вас мо­гуць на­ву­чыць ра­біць не­ве­ра­год­ных ля­лек, кар­ці­ны са ску­ры аль­бо з воў­ны.

Пры­цяг­ва­юць ува­гу і вян­кі, якія тут прад­стаў­ле­ны. Яны так­са­ма рэ­кан­стру­я­ва­ны па ўспа­мі­нах, апо­ве­дах, фо­та­здым­ках свай­го ча­су. Гэ­та га­лаў­ныя ўбо­ры, якія дзяў­ча­ты ра­бі­лі са­бе на вя­сел­ле. Ця­пер у ка­лек­цыі во­сем вян­коў. Лі­чы­ла­ся, чым больш раз­на­стай­ны па аздаб­лен­ні вя­нок, тым ба­га­цей­шая дзяў­чы­на. Асоб­на вы­лу­ча­ец­ца адзін — ён чыс­та бе­лы. Та­кія ра­бі­лі дзяў­ча­ты-сі­ро­ты. Рых­та­ва­лі пе­рад вя­сел­лем не толь­кі вян­кі, але і пры­да­нае: вы­шы­ва­лі руч­ні­кі, па­сцель­ную бя­ліз­ну і мно­гае ін­шае.

Да­рэ­чы, на вя­сел­ле сён­ня звы­чай­на за­маў­ля­юць торт, ад­нак быў час, ка­лі па­да­ва­лі ка­шу. А яшчэ ў Круп­ках за­ха­ва­ла­ся ад­на ці­ка­вая тра­ды­цыя так­са­ма звя­за­ная з гэ­тай стра­вай. Ба­бі­ну ка­шу ва­ры­ла спа­ві­валь­ная баб­ка, а пас­ля хры­шчэн­ня дзі­ця­ці гос­ці збі­ра­лі­ся дзя­ліць яе і адо­рваць ма­лое. Каб ве­ся­лей бы­ло, ча­сам стра­ву вы­куп­ляў хрос­ны баць­ка, а гро­шы пе­ра­хо­дзі­лі да хрэс­ні­ка…

Школь­ні­кі па-роз­на­му ста­вяц­ца да на­род­най твор­час­ці: ад­ны пры­хо­дзяць па­гля­дзець, ін­шыя спра­бу­юць і са­мі пе­ра­няць май­стэр­ства. На­прык­лад, унук Яні­ны Паў­лаў­ны час­та звяр­та­ец­ца да яе з пы­тан­нем, як зра­біць неш­та. Акра­мя та­го, ён зай­ма­ец­ца бі­се­рап­ля­цен­нем. Ба­бу­ля пла­нуе, што калі ўнук пад­рас­це (хлоп­чык ву­чыц­ца ў дру­гім кла­се), яна на­ву­чыць яго ткаць по­яс…

Вось чу­ец­ца дзі­ця­чы го­ман — зна­чыць, юныя ар­тыс­ты ўжо га­то­вы па­ка­заць ся­бе. Боль­шасць тут так­са­ма дзяў­чат­кі, але ёсць і не­каль­кі хлоп­цаў. Спя­ва­юць пе­ра­важ­на ака­пэль­на, толь­кі ў не­ка­то­рых пес­нях вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы му­зыч­нае су­пра­ва­джэн­не. Ка­лі за­зір­нуць у гіс­то­рыю ўзнік­нен­ня ка­лек­ты­ву «Круп­ча­ня­ты», то зноў бу­дзе ча­каць пры­ем­нае ад­крыц­цё: ства­ры­ла яго ў свой час ба­бу­ля ця­пе­раш­няй са­ліст­кі Да­р’і Сман­цар.

— Я спя­ваю з ча­ты­рох га­доў, і лю­боў да му­зы­кі ў мя­не ад ба­бу­лі. Яна імк­ну­ла­ся па­кі­нуць неш­та пас­ля ся­бе. За­сна­ва­ла не толь­кі наш ка­лек­тыў, а яшчэ і ан­самбль на­род­най пес­ні «Круп­чан­ка». Я ўдзель­ні­чаю ў абод­вух, — рас­ка­за­ла пас­ля вы­ступ­лен­ня дзяў­чы­на. — На­ват ка­лі до­ма неш­та раб­лю, то так­са­ма спя­ваю, і па­сту­паць ха­чу ва Уні­вер­сі­тэт куль­ту­ры на на­род­нае ад­дзя­лен­не. І, ве­да­е­це, мой та­ліс­ман на сцэ­не — гэ­та ба­бу­лі­на бла­сла­вен­не.

Гэ­та ўжо дру­гі склад дзі­ця­ча­га ка­лек­ты­ву, бо пер­шыя ўдзель­ні­кі ўжо вы­рас­лі, а дру­гіх на­бра­ла ця­пе­раш­няя кі­раў­ні­ца Ган­на Клім­ко­віч. Яна зай­ма­ец­ца і пад­бо­рам пе­сень для рэ­пер­ту­а­ру, не­ка­то­рыя да­пра­цоў­ва­ю­чы, а ін­шыя пе­ра­раб­ля­ю­чы. А як за­ўва­жы­ла са­ліст­ка Да­р’я, спя­ва­юць «Круп­ча­ня­ты» не толь­кі ста­ра­жыт­ныя пес­ні, але і больш су­час­ныя. Ас­но­ва ўсё ж та­кі скла­да­ец­ца з тра­ды­цый­най твор­час­ці, у чым мож­на бы­ло пе­ра­ка­нац­ца, па­слу­хаў­шы пес­ні пра Ка­ля­ду, пра жні­во, пра гас­цін­насць і до­лю жа­но­чую.

…«А я, ма­ла­дзень­кая, не спа­ла,
Гос­цей­каў ча­ка­ла зве­ча­ра.
Да­ра­гія гос­цей­кі вы мае,
За­ха­дзі­це ў гос­ці да мя­не.
Бу­ду я вя­чэ­рач­ку га­та­ваць,
Сва­іх гос­цей­каў час­та­ваць.
Сва­іх гос­цей­каў час­та­ваць,
Шчэй даб­ра і зда­ро­вей­ка жа­даць.
А я, ма­ла­дзень­кая, не спа­ла,
Гос­цей­каў ча­ка­ла зве­ча­ра».

Не толь­кі пры­го­жыя пес­ні «Круп­ча­ня­ты» спя­ва­юць, але і на вы­ступ­лен­ні ез­дзяць на ра­ён­ныя і рэс­пуб­лі­кан­скія свя­ты. Ня­даў­на на аб­лас­ным фес­ты­ва­лі «На­пе­вы зям­лі» яны ўзя­лі дру­гое мес­ца. Па­ду­ма­лі і пра на­ступ­ную зме­ну — гэ­та ма­лод­шая гру­па «Круп­ча­нят», дзе­ці з якой ця­пер ву­чац­ца ў чац­вёр­тым кла­се. Лю­бяць юныя та­лен­ты і спя­ваць для сва­іх, ка­лі, на­прык­лад, ка­ля­ду­юць: пры­бі­ра­юц­ца ў кас­цю­мы, хто ка­зой, хто цы­ган­кай, зай­цам — і хо­дзяць па ха­тах він­ша­ваць лю­дзей са свя­там.

Сім­ва­ліч­най зда­ла­ся ад­на з іх пе­сень:
«А мы гру­шу па­са­дзі­лі,
А я, ма­ла­дзень­ка, топ, топ, топ.
А ўжо гру­ша пры­ня­ла­ся,
А я, ма­ла­дзень­ка, топ, топ, топ.
А ўжо гру­ша зе­ля­нее,
А я, ма­ла­дзень­ка, топ, топ, топ.
А ўжо гру­ша за­цві­тае,
А я, ма­ла­дзень­ка, топ, топ, топ.
А ўжо гру­шу па­ра трэс­ці,
А я, ма­ла­дзень­ка, топ-топ-топ».

Яна хоць і на­род­ная, але ў вы­ка­нан­ні «Круп­ча­нят» ад­люст­роў­вае жыц­цё і час у сва­ім раз­віц­ці: змя­ня­юц­ца по­ры го­да, па­ка­лен­ні, пры­хіль­нас­ці… Але пес­ня за­ста­ец­ца ня­змен­на веч­ным спа­да­рож­ні­кам ча­ла­ве­ка.

Але­на ДРАП­КО. Фота аўтара.