На каляды без казы, а на вяселле з «зайцамі»

"Звязда", 19.12.2014

Зі­ма, як і лю­бая па­ра го­да, кож­ным з нас ус­пры­ма­ец­ца па-роз­на­му. Ад­нак без су­мнен­ня мож­на ска­заць, што на­ва­год­нія свя­ты — пры­чы­на для ра­дас­ці і маг­чы­масць ад­па­чыць у ко­ле род­ных, сяб­роў за ку­бач­кам дух­мя­най ка­вы, мож­на і з пес­ня­мі. Так, у вёс­цы Ба­рань Ар­шан­ска­га ра­ё­на нас са зды­мач­най гру­пай пра­гра­мы «На­пе­рад у мі­ну­лае» сва­ёй твор­час­цю са­гра­ва­лі ад­ра­зу два ка­лек­ты­вы — узор­ны фальк­лор­ны ка­лек­тыў «Шчод­ры­кі» і на­род­ны ан­самбль на­род­най му­зы­кі і пес­ні «Кры­ні­чань­ка».

Як той ка­заў, ма­ла­дым усю­ды да­ро­га, та­му і на сцэ­ну пер­шы­мі вый­шлі юныя ар­тыс­ты. Хлоп­цы і дзяў­ча­ты ўзбро­і­лі­ся не толь­кі га­ла­са­мі, але і ін­стру­мен­та­мі. Вы­зна­чыў­шы­ся з рас­ста­ноў­кай ар­тыс­таў на сцэ­не, каб і са­ліс­ты, і му­зы­кан­ты не за­сла­ня­лі адзін ад­на­го, слу­ха­ем пер­шую пес­ню, ка­ляд­ную…

Ой, ка­ляд­ныя блі­ны лад­ныя,
Лю­лі-лю­лі, блі­ны лад­ныя.
Вы, ка­ля­дач­кі, пры­блі­жы­це­ся,
Ой, лю­лі-лю­лі, пры­блі­жы­це­ся.
Нам Пі­лі­паў­ка на­да­ку­чы­ла,
Ой, лю­лі-лю­лі, на­да­ку­чы­ла.
Жы­ва­ты на­шы па­за­му­ч­ва­ла,
Ой, лю­лі-лю­лі, па­за­муч­ва­ла
Ой, ка­ляд­ныя блі­ны лад­ныя.

—Ка­лек­тыў «Шчод­ры­кі» ар­га­ні­за­ва­лі ў 1992 го­дзе. Гэ­та ўжо не пер­шы склад удзель­ні­каў бо дзе­ці ж пад­рас­та­юць і сы­хо­дзяць. У 2002 го­дзе ка­лек­ты­ву бы­ло пры­свое­на зван­не «ўзор­ны». Я ез­джу ў фальк­лор­ныя экс­пе­ды­цыі, збі­раю пе­сен­ны ма­тэ­ры­ял на­шай Ар­шан­шчы­ны. Ка­лі неш­та нам па­да­ба­ец­ца, то бя­ром та­кія пес­ні ў рэ­пер­ту­ар, — ро­біць эк­скурс у гіс­то­рыю і рас­каз­вае пра на­дзён­нае кі­раў­нік Вя­ча­слаў Шпа­коў­скі.

Лад­на гу­чаць га­ла­сы і тры­ма­юць пар­тыі му­зыч­ныя ін­стру­мен­ты… А пас­ля вя­ду­чая спра­буе вы­свет­ліць, што слу­ха­юць тут па-за сцэ­най. Гус­ты, як і та­лен­ты, аказ­ва­ец­ца, прад­стаў­ле­ны ў гэ­тым ка­лек­ты­ве ў ба­га­тай па­літ­ры: ад­ным па­да­ба­ец­ца твор­часць «Пес­ня­роў», дру­гія «Тя­ни-тол­кай» слу­ха­юць, ін­шыя ад­да­юць пе­ра­ва­гу рэ­пу, ро­ку… Ад­нак аб’­яд­ноў­вае іх лю­боў да бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні.

Пас­ля ма­ла­дзей­шых ар­тыс­таў свае та­лен­ты дэ­ман­стру­юць удзель­ні­кі «Кры­ні­чань­кі». У рэ­пер­ту­а­ры ка­лек­ты­ву ёсць і ка­ляд­ныя, і ка­ра­год­ныя, і мно­гія ін­шыя пес­ні… Ад­на з іх жар­таў­лі­ва рас­па­вя­дае пра жа­но­чыя кло­па­ты:

Па­ня­дзе­лак па­ня­дзель­ні­ча­ла,
А ў аў­то­рак я аў­то­рні­ча­ла.
Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,
за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.
У аў­то­рак я аў­то­рні­ча­ла,
А ў ся­рэ­ду са­бе ба­ню та­пі­ла.
Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,
за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.
У ся­рэ­ду са­бе ба­ню та­пі­ла,
А ў чац­вер я там па­па­ры­ла­ся.
Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,
за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.
У чац­вер там я па­па­ры­ла­ся,
А ў пят­ні­цу доб­ры лю­дзі не пра­дуць.
Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,
за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.
А ў пят­ні­цу доб­ры лю­дзі не пра­дуць.
А су­бо­та ды ра­дзі­цель­ска.
Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,
за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.
Су­бо­та ды ра­дзі­цель­ска,
А ня­дзе­ляй я к абе­дзен­ке пай­шла,
Так і ўся мая ня­дзе­леч­ка прай­шла.
Ку­дзе­ля, ку­дзе­ля мая,
за­ста­ла­ся не­да­пра­дзе­ная.

Да­рэ­чы, як рас­ка­за­лі нам удзель­ні­кі ка­лек­ты­ву, у Ба­ра­ні ёсць мяс­цо­вая ад­мет­насць у свят­ка­ван­ні Ка­ляд. Тут не вод­зяць ка­зу, а за­мест гэ­та­га він­шу­юць па-свой­му: ма­ла­дая па­ра хо­дзіць на Шчод­ры ве­чар па вёс­цы і ка­го су­стра­кае, та­го за­пра­шае да ся­бе на алад­кі. А по­тым усе збі­ра­юц­ца ў ха­це тых, хто за­пра­шаў, і свят­ку­юць з пес­ня­мі і тан­ца­мі, час­ту­юц­ца хат­ні­мі пры­сма­ка­мі… На­огул да аб­ра­даў тут ста­вяц­ца бе­раж­лі­ва, але ра­зам з тым імк­нуц­ца ра­біць усё маг­чы­мае, каб яны бы­лі за­па­тра­ба­ва­ны­мі і сён­ня — не­ка­то­рыя пе­ра­кла­да­юць, спра­бу­юць да­да­ваць неш­та сваё. Та­му і на вя­сел­лях ка­лек­тыў заў­сё­ды жа­да­юць ба­чыць з вы­ступ­лен­ня­мі. Ар­тыс­ты з «Кры­ні­чань­кі» мо­гуць ма­ла­дых і пес­ня­мі па­він­ша­ваць, і вя­сель­ны марш сыг­раць. А бы­вае, што ма­ла­дым да­ро­гу пе­ра­хо­дзяць. Вя­сель­ная тра­ды­цыя на­зы­ва­ец­ца «зай­цы»: ар­тыс­ты ка­жуць ма­ла­дым сло­ва на да­ро­гу, а по­тым праз руч­нік пра­пус­ка­юць іх да­лей вя­сел­ле свят­ка­ваць…

Гэ­та сён­ня не­ка­то­рыя да вя­сел­ля не заў­сё­ды сур’­ёз­на ста­вяц­ца і дзяў­ча­ты лю­бяць лі­чыць ся­бе не­за­леж­ны­мі, а здаў­на вя­ло­ся, што муж­чы­на — апо­ра ў сям’і і яе кар­мі­цель. Як у на­ступ­най пес­ні:

А Бо­жа мой!
Толь­кі або­рач­кі тон­кі;
Ні­хто за­муж не бя­рэ,
або­ра­чак не псуе.
Мой му­жык Да­мі­нік —
яго ро­зум не вя­лік,
Як бы­ла я дзеў­кай,
ця­пер ма­ла­дзіч­ка.
Доб­ра быць за му­жам
ды не за п’я­ніч­кай,
Ся­кі-та­кі, абы быў,
со­лі хле­ба каб ку­піў.
Ся­кі-та­кі муж­чы­на,
за мной дро­вы і лу­чы­на.
(са­лі­ру­юць муж­чы­ны)
Як за яго за­ва­лю­ся,
я ні­ко­га не ба­ю­ся.
А Бо­жа мой!
Толь­кі або­рач­кі тон­кі;
Ні­хто за­муж не бя­рэ,
або­ра­чак не псуе.

Ка­лек­тыў «Кры­ні­чань­ка» быў за­сна­ва­ны ў 1988 го­дзе. «Я та­ды пра­ца­ваў на на­шым за­вод­зе «Чыр­во­ны каст­рыч­нік» і мя­не за­пра­сі­лі ў ан­самбль. Пры­вёў з са­бой не­каль­кі ча­ла­век, якія так­са­ма лю­бі­лі бе­ла­рус­кую на­род­ную пес­ню. Свят­ла­на Ала­дзе­ва прый­шла пер­шай, по­тым яшчэ не­ка­то­рыя жан­чы­ны да­лу­чы­лі­ся. З ча­сам у на­шым ка­лек­ты­ве з’я­ві­лі­ся дзве Зі­на­і­ды: Сім­чан­ка і Іва­ноў­ская. Яны прый­шлі ў адзін дзень, не­дзе праз год пас­ля па­чат­ку на­ша­га іс­на­ван­ня. У нас яны па­сяб­ра­ва­лі і да сён­ня за­ста­лі­ся. Муж­чы­ны ў нас спя­ва­юць ужо не­дзе га­доў па сям­нац­цаць. У 1996 го­дзе нам пры­сво­і­лі зван­не «на­род­ны», — ус­па­мі­нае кі­раў­нік ан­самб­ля Вя­ча­слаў Шпа­коў­скі, які пад­трым­лі­вае і ў ма­ла­до­га, і ў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня лю­боў да бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні. Ён так­са­ма ез­дзіць па Ар­шан­шчы­не ў фальк­лор­ныя экс­пе­ды­цыі, дбай­на шу­кае но­выя пе­сен­ныя скар­бы для рэ­пер­ту­а­ру. Не­ка­то­рыя пес­ні вы­кон­ва­юць з тых, што са­мі ад ста­рэй­шых ро­дзі­чаў за­пом­ні­лі. А ад­ной на­ват па­хва­лі­лі­ся: маў­ляў, яе іх кі­раў­нік сам на­пі­саў:

Я ха­джу па лу­зе,
лу­зе зе­ля­нень­кім,
Там гу­ля­юць дзеў­кі,
а я ма­ла­дзень­кі.
А я, ма­ла­дзень­кі,
на дзе­вак па­гля­даю,
Там збі­рае квет­кі Ка­ся ма­ла­дая.
Я ёй усё мар­гаю, а яна ра­го­ча,
Са мной, ма­ла­дзень­кім,
яна гу­ляць не хо­ча.
Ся­ду я на ка­ня, ка­ня ва­ра­но­га
Ды па­еду ў сва­ты
да баць­кі ста­ро­га
Ды баць­ку ста­ро­му
ў нож­кі па­кла­ню­ся:
«Ад­дай за мя­не Ка­сю,
ад­ра­зу ажа­ню­ся!»
«Ёсць жа­ніх у Ка­сі
ста­ры і ба­га­ты,
А ты ма­ла­дзень­кі,
але бед­на­ва­ты».
Ка­жа Ка­ся баць­ку:
«Не люб­лю ста­ро­га,
Ад­дай мя­не, баць­ка,
за хлоп­ца ма­ла­до­га».
На Па­кроў гу­ля­лі
ўсім ся­лом вя­сел­ле
Пі­лі мёд-га­рэл­ку
лю­дзям на здзіў­лен­не…

Што тут ка­заць — лепш шчы­ра па­ра­да­вац­ца, што жы­вуць на зям­лі бе­ла­рус­кай лю­дзі — та­кія та­ле­на­ві­тыя, пра­ца­ві­тыя, апан­та­ныя сва­ёй спра­вай. І на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да, ка­лі мы час­та ўсклад­ва­ем над­зеі на леп­шае, хо­чац­ца па­жа­даць, каб кож­ны з нас па­мя­таў, як важ­на за­хоў­ваць і па­ва­жаць сваё мі­ну­лае…

Але­на ДРАП­КО.
Фо­та аў­та­ра.