Субота, у 10:00

Аб праекце

"Хата на хату" – фальклорнае шоу, у адборачным туры якога вядучыя адправяцца ў падарожжа па Беларусі ў пошуках дзесяці яркіх, дружных, музыкальных і таленавітых сем'яў. Кожная з іх пакажа сваю гасціннасць і ветлівасць, пазнаёміць з традыцыямі і гісторыяй рэгіёна, з сямейнымі звычаямі, а галоўнае – праспявае песні сваёй сям’і! Затым сем’і, якіх абярэ прафесійнае журы, сыйдуцца ў мызычных батлах і спеўных конкурсах! Сапраўды пойдзе хата на хату! Па выніках гэтых спаборніцтваў чатыры сям'і будуць запрошаны ў сталіцу, дзе адбудзецца падрыхтоўка да вялікага фінальнага канцэрта з зоркамі беларускай эстрады і фальклору.

Вядучыя – Ларыса Мятлеўская і Іван Крук

Новыя відэа

Глядзіце яшчэ