Шматсерыйны мастацкі фільм "Талаш"

"ТАЛАШ" (16+) - з 23 ліпеня.

Гістарычная драма, "Беларусьфільм", 2011 г.
Рэжысёр: Сяргей Шульга.
У ролях: Генадзь Гарбук, Анастасія Баброва, Дзяніс Паршын, Павел Харланчук-Южакоў, Віталь Краўчанка, Генадзь Аўсяннікаў, Аўгусцін Мілаванаў.

Паводле аповесці Якуба Коласа "Дрыгва".

Канец 1919 года для Беларусі быў не самым лепшым часам: актыўна змянялася ўлада, а грамадзянская вайна шчыльна падабралася да міралюбнай краіны. Польскія войскі прыйшлі на Палессе, каб паспрабаваць заваяваць частку беларускіх тэрыторый. Грамадская думка на конт будучага краіны раздзялілася: частка насельніцтва падтрымлівала бальшавікоў, другая частка – палякаў. Знайшліся і такія людзі, якія былі супраць усіх і выступалі за незалежнасць Беларусі ад іншых дзяржаў. У вір ваенных дзеянняў была ўцягнута кожная сям'я.

Васіль Талаш узяў у свае рукі зброю зусім не па палітычных перакананнях: яго роднаму сыну пагражае вялікая небяспека, і толькі ён можа яму дапамагчы. У героя шматсерыйнага фільма "Талаш" бязвыхадная сітуацыя: малыш трапіў у рукі да палякаў, таму бацька адправіўся шукаць падтрымкі ў бальшавікоў...