Навіны

Навіны
Гісторыя
З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага 2018

Спадарства! Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

У гэтым свяце закладзеныя традыцыі мужнасці і патрыятызму многіх пакаленняў беларусаў, якія ахоўвалі і ахоўваюць сёння незалежнасць роднай зямлі і чысціню неба над галавой.

Няхай свята сапраўдных мужчын і ў наш мірны час прынясе перамогі ва ўсіх пачынаннях, умацуе дух і спрыяе гатоўнасці да новых здзяйсненняў дзеля любімых жанчын, дзяцей, родных і блізкіх. Хай яны будуць упэўненыя ў сваіх абаронцах Айчыны, якія ў любы момант могуць падставіць надзейнае мужчынскае плячо.

Жадаем быць адданымі воінскаму абавязку, прызванню і сваёй сям'і. Хай цяпло сямейнага ачага стварае ўтульнасць і душэўны спакой.

Аптымізму, поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту!

Са святам!