Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Памяці ахвяр Халакосту і вызвалення Ленінграда
20 студзеня 2022

З 24 студзеня ў эфіры нашага тэлеканала – спецыяльны кінапаказ, прысвечаны Дню вызвалення Ленінграда ад блакады і Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.

У панядзелак глядзіце публіцыстычны фільм Міхаіла Рома «Звычайны фашызм». Рэжысёр палічыў сваім абавязкам даследаваць прыроду і цану нацызму – у завяшчанне і перасцярогу нашчадкам. У стужцы выкарыстаныя трафейныя хронікі з кінаархіваў міністэрства прапаганды фашысцкай Германіі, асабістага фотаархіва Гітлера і аматарскія здымкі эсэсаўцаў.

25 студзеня пачнецца паказ эпапеі Міхаіла Яршова «Блакада» паводле аднайменнага рамана Аляксандра Чакоўскага. Карціна распавядае пра мужнасць і стойкасць, праяўленыя савецкімі людзьмі падчас абароны і блакады Ленінграда ў 1941–1942 гадах. Амаль 900-дзённая аблога лічыцца самай крывапралітнай у гісторыі чалавецтва. 

Дакументальны цыкл «Хроніка Мінскага гета» раскажа гісторыю вядомага канцлагера, а таксама падпольнага супраціву ў цэнтры беларускай сталіцы і ў іншых гарадах краіны. Нізку фільмаў, створаную Майстэрняй Уладзіміра Бокуна, можна будзе ўбачыць з 25 студзеня.