Навіны

Навіны
Музыка
Да юбілею Ігара Лучанка
24 ліпеня 2018

6 жніўня адзначае свой 80-гадовы юбілей беларускі кампазітар, народны артыст БССР Ігар Лучанок. З гэтай нагоды тэлеканал “Беларусь 3” падрыхтаваў тэматычны эфір.

А 15:40 у эфір выйдзе выпуск з цыклу “Легенды беларускай эстрады”, прысвечаны Ігару Лучанку. 

Адразу пасля (а 16:05) канцэрт да 80-годдзя майстра “Мелодыі лёсу”, які з поспехам прайшоў на сёлетнім фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”.

А 21:05 юбілейны канцэрт Ігара Лучанка ў межах “Славянскага базару ў Віцебску-2018” “І пакуль на зямлі існуе каханне…”.

Пасля вас чакае прэм’ера дакументальнага фільма “Я песен не считаю… Игорь Лученок”.