На тыдні з 21 ліпеня эфір тэлеканала “Беларусь 3” ператворыцца ў сапраўдную вітрыну залатой калекцыі Вялікага тэатра Беларусі. Кожны вечар у 23:05 гледачоў чакае сустрэча з вечнымі шэдэўрамі сусветнай харэаграфіі.
Адкрые вечары балета на “Беларусь 3” 21 ліпеня тэлеверсія спектакля ў двух актах “Жызель” на музыку А.Адана ў пастаноўцы І.Колба. Гісторыя няшчаснага кахання сялянскай дзяўчыны Жызелі і графа Альберта застаецца непераўзыдзеным узорам глыбіні чалавечых пачуццяў. Вытанчаная балетная пластыка, маляўнічыя карціны вясковага свята і містычная сцэна з’яўлення віліс – усё гэта зачаровае сэрцы гледачоў.
22 ліпеня балет «Баядэрка» на музыку Л.Мінкуса ў пастаноўцы П.Сталінскага перанясе гледачоў у Індыю і распавядзе захапляльную гісторыю кахання прыгажуні-баядэркі Нікіі і адважнага воіна Салора, якую руйнуюць інтрыгі і рэўнасць. Гэта вечны сюжэт пра вернасць, здраду і непамерную сілу пачуццяў.
Легендарны балет “Стварэнне свету” на музыку А.Пятрова ў пастаноўцы В.Елізар’ева выйдзе ў вячэрнім эфіры тэлеканала 23 ліпеня. Гэта смелы і арыгінальны погляд на біблейскую тэму стварэння свету і чалавека праз прызму сучаснай харэаграфіі.
24 ліпеня атмасферу сапраўднага цуда створыць балет-казка “Шчаўкунок” на музыку П. Чайкоўскага ў пастаноўцы В.Елізар’ева. Любімы з дзяцінства сюжэт у спалучэнні з музыкай выдатнага рускага кампазітара і бездакорнай харэаграфіяй закружыць у віры чароўных падзей: бітва з мышыным царом, падарожжа ў Кандыёмскае царства, танцы лялек і снежных сняжынак.
Завершыць балетны тыдзень на «Беларусь 3» 25 ліпеня харэаграфічная кампазіцыя «Пэр Гюнт» на музыку Э.Грыга ў пастаноўцы С.Мікеля. Гледачоў чакае падарожжа з адным з самых загадкавых літаратурных герояў, сустрэчы з міфічнымі істотамі і горкі ўрок кахання пад музыку, прасякнутую фальклорнымі матывамі і духам Нарвегіі. Балет «Пэр Гюнт» – гэта разважанне пра выбар шляху, адказнасць і вечнае вяртанне да вытокаў, перакладзенае на мову танца.