Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Тэлеверсія канцэрта да юбілею Валянціны Гаявой
10 лістапада 2021

14 лістапада наш канал пакажа святочны канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Тэлепадзея прымеркаваная да 85-годдзя заснавальніка і мастацкага кіраўніка калектыву, народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой.

Таленавіты балетмайстар і даследчык нацыянальнага фальклору, лаўрэат шматлікіх ганаровых прэмій, Валянціна Гаявая больш за 45 гадоў піша айчынную гісторыю ў танцы. Для свайго ансамбля яна стварыла не адзін дзясятак аўтарскіх праграм. 

Напрыканцы кастрычніка, да юбілею Валянціны Іванаўны, «Харошкі» паказалі праграму «Ад смутку да вяселля...». Канцэрт ў Цэнтральным Доме афіцэраў, насычаны праніклівымі лірыка-драматычнымі нумарамі, суправаджала жывая музыка. 

На творчы вечар Валянціны Гаявой завітала здымачная група нашага медыяхолдынга. Тэлеверсію праграмы «Ад смутку да вяселля...» глядзіце на «Беларусь 3» у гэтую нядзелю, а 14:35.