Навіны

Навіны
Тэлебачанне
100-гадовы юбілей Івана Мележа
8 лютага 2021

8 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Да гэтай юбілейнай даты мы падрыхтавалі святочную праграму –мастацкія і дакументальныя стужкі.

Сёння прапануем вашай увазе драму студыі «Беларусьфільм» паводле рамана Івана Паўлавіча – «Людзі на балоце». Кіно Віктара Турава распавядзе пра жыццё Палесся і палешукоў (увасобленых Аленай Барзовай, Юрыем Казючыцам, Барысам Няўзоравым, Марынай Якаўлевай, Аляксандрам Марозам, Генадзем Гарбукам ды іншымі) у 1930-я гады – перыяд калектывізацыі. Глядзіце ў 9:30 і 21:05.

Таксама пакажам дакументальны праект «Запіскі на палях». У гэты раз яго вядучы Раман Біч заглыбіцца ў біяграфію Івана Мележа – празаіка, драматурга, публіцыста і грамадскага дзеяча. Перарваныя хронікі з жыцця класіка – а 23:35.

 

Фота: БЕЛТА.