Навіны

Навіны
Музыка
Юбілей Уладзіміра Мулявіна на «Беларусь 3»
9 студзеня 2021

12 студзеня народнаму артысту Беларусі і СССР Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 80 гадоў. Да юбілею легендарнага музыканта наш тэлеканал падрыхтаваў святочны эфір: дакументальныя праграмы, выступленні зорак беларускай эстрады і ўнікальны фільм-канцэрт з фондаў Белтэлерадыёкампаніі.

Напярэдадні юбілейнай даты, 11 студзеня ў 15:35, глядзіце эстрадную праграму Пятра Ялфімава «Незабыўнае». Беларускі спявак выканае найлепшыя кампазіцыі з творчай спадчыны ансамбля «Песняры».

У дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна пакажам некалькі праектаў, прысвечаных музыканту. У 14:25 і 22:55 уключайце праграму «Люблю і памятаю», чарговы выпуск якой распавядае пра шлях Уладзіміра Георгіевіча. Святочнае вяшчанне працягне цыкл песень Мулявіна на вершы Максіма Багдановіча «Вянок». Гэтае выступленне дзеячаў беларускай эстрады пачнецца ў 15:05. А 23:35 можна будзе ўбачыць унікальны фільм-канцэрт «Песняры» з удзелам вядомага ансамбля. Гэта стужка з фондаў Белтэлерадыёкампаніі, створаная ў 1971 годзе.

16 студзеня у эфір выйдзе новы канцэрт артыстаў Белдзяржфілармоніі да юбілею Уладзіміра Мулявіна. Праграму «Я нясу вам дар» пакажам у 22:35.

 

 

Фота: БЕЛТА.