Навіны

Навіны
Музыка
"Беларусь 3" пакажа канцэрты фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае..."
3 сакавіка 2020

З 3 па 9 сакавіка Беларусь прыме VI Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае...". Тэлеканал "Беларусь 3" правядзе запіс некалькіх вечароў форуму і парадуе сваіх гледачоў трансляцыямі музычнай класікі ў фармаце HD.

3 сакавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю. 

У оперным гала-канцэрце возьме ўдзел Дзяржаўны камерны аркестр "Віртуозы Масквы" і салістка Вялікага тэатра Расіі Ганна Аглатава (сапрана). У праграме канцэрта - арыі з опер В. А. Моцарта і Г. Даніцэці, а таксама аркестравыя творы В. А. Моцарта і Л. Бакерыні. 

Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа канцэрт-адкрыццё 7 сакавіка а 14:25.

У пятніцу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў гала-канцэрце выступяць юныя музыканты з Беларусі і Расіі. Расіяне - стыпендыяты Міжнароднага дабрачыннага фонду Уладзіміра Співакова. 

Усе ўдзельнікі гала-канцэрта - лаўрэаты прэстыжных музычных конкурсаў: Сафія Меньшыкава (фартэпіяна), Ягор Кірылюк (баян), Анастасія Цюрына (балалайка), Аляксандр Далгоў (саксафон), Валерыя Ілюшына (скрыпка), Радзівон Шакіраў (фартэпіяна), Ульяна Астанковіч (акардэон) і Фёдар Громаў (габой). У праграме - творы кампазітараў-класікаў, сучасных аўтараў, а таксама канцэртныя апрацоўкі мелодый народных песень і танцаў.

Выступленні беларускіх і расійскіх музыкантаў "Беларусь 3" прапануе да прагляду 15 сакавіка а 15:40. Перад пачаткам канцэртнай праграмы а 15:15 канал пакажа новы выпуск праекта "Камертон" з удзелам маэстра Уладзіміра Співакова.