Навіны

Навіны
Тэлебачанне
"Карагод у Новы год"
30 снежня 2019

А 22:50 гледачоў тэлеканала "Беларусь 3" чакае сапраўдны навагодні сюрпрыз - святочная праграма "Карагод у Новы год". У канцэрце ў сучаснай аранжыроўцы прагучаць беларускія народныя песні. Больш як сем гадоў гэтыя кампазіцыі збіраліся ў розных кутках Беларусі камандай праекта "Наперад у мінулае". У навагоднюю ноч іх выканаюць любімыя артысты і народныя калектывы. Канцэрт будзе складацца з двух аддзяленняў: у першым тэлеканал разам з гледачамі праводзіць 2019 год, у другім - адразу пасля курантаў - сустрэне 2020-ы.