Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Прэм'ера дакументальнага фільма "Зямляк"
9 красавіка 2019

12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа прэм'еру дакументальнага фільма Анатоля Алая "Зямляк" пра беларускага касманаўта Алега Навіцкага.

Трэці касманаўт-беларус, які пабыў у космасе ўслед за Пятром Клімуком і Уладзімірам Кавалёнкам, гэта Алег Віктаравіч Навіцкі. Фільм распавядае пра радавыя карані Алега Навіцкага і яго сям'і. Разам са здымачнай групай гледачы пабываюць у Зорным гарадку і на малой радзіме касманаўта ў горадзе Чэрвень, сустрэнуцца з маці героя, даведаюцца пра малавядомыя падрабязнасці касмічнага палёту.

Прэм'ера дакументальнага фільма "Зямляк" адбудзецца ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала 12 красавіка а 16:20 і 22:50.