Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Новы год на "Беларусь 3"
27 снежня 2018

31 снежня тэлеканал "Беларусь 3" пачне святочны эфір з паказу добрых савецкіх анімацыйных і мастацкіх фільмаў для ўсёй сям'і.

Так, а 7:45 гледачы ўсіх узростаў змогуць акунуцца ў атмасферу "Зімы ў Прастаквашыне" (СССР, 1981) разам з любімымі героямі Эдуарда Успенскага, а адразу пасля адправіцца наўпрост да Дзеда Мароза ў мультфільме "Снегавік-паштар" (СССР, 1955). 

А 8:20 казка "Каралеўства крывых люстэркаў" (СССР, 1963) здзівіць прыгодамі дзяўчынкі Олі ў свеце па той бок люстэрка, дзе яна сустрэне сваё адлюстраванне - Яло.

Праект "Беларуская кухня" на працягу ўсяго дня будзе накрываць святочны стол разам з гледачамі. Так, а 9:40 будуць раскрытыя сакрэты прыгатавання сала запечанага і паранай капусты. Таксама "Беларуская кухня" паспрабуе паднесці печанага гусака на навагодні стол. Алена Спірыдовіч, шэф-повар Вартан і этнограф Ларыса Мятлеўская падзеляцца з гледачамі новымі ўнікальнымі рэцэптамі шышак, фаршыраванага ліня, запечанага ў смятане, і банкухі.

А 10:35 тэлеканал прапануе экранізацыю п'есы Яўгена Шварца паводле твора Ганса Крысціяна Андэрсана "Снежная каралева" (СССР, 1966).

А 14:10 тэлегледачоў павіншуе з Новым годам заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі "Бяседа".

Адразу пасля канцэрта навагодняя кінаказка Аляксандра Роу "Марозка" (СССР, 1964) парадуе гледачоў усіх узростаў.

А 16:25 новая навагодняя канцэртная праграма паэта-песенніка Алега Жукава з удзелам арт-групы "Чысты голас", Аляксандра Саладухі, Алега Елісеенкава, Ганны Шаркуновай і іншых.

У вячэрнім эфіры праводзіць стары год разам з гледачамі будуць класічныя камедыйныя стужкі "Адзінокім даецца інтэрнат" (СССР, 1983) а 18:25 і "Паласаты рэйс" (СССР, 1961) а 21:30.

Тэму класікі а 22:55 падхопіць канцэрт "Новыя год у класічным стылі". Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага правёў няпростую працу пры падрыхтоўцы да канцэрта - яму ўдалося сабраць у адной студыі пляяду беларускіх зорак оперы і аперэты. Пад акампанемент аркестра і хору выступілі салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Алена Сала і Алена Шведава, народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, саліст Васіль Мінгалёў, артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Мікалай Русецкі і Наталля Дзяменцьева, артысты тэатра "Тэрыторыя мюзікла" і Дзмітрый Якубовіч, група Jazzology і фіналісты чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 2018 па спартыўных бальных танцах Ангеліна Міхайлава і Віталь Вайцяшонак.

Святочная канцэртная праграма будзе складацца з двух аддзяленняў: у першым тэлеканал разам з гледачамі ўрачыста праводзіць адыходзячы год, у другім адразу пасля курантаў сустрэне новы 2019.

Права стаць першым фільмам на канале ў новым годзе аддадзена камедыйнай меладраме Таццяны Ліёзнавай "Карнавал" (СССР, 1981). Пачатак - а 00:25.

А 04:25 у эфір выйдзе вялікі святочны канцэрт "Сустракаем Новы год разам", раней запісаны генеральным прадзюсарскім цэнтрам Белтэлерадыёкампаніі на міжнародным фестывалі "Залаты шлягер - 2017".

Днём 1 студзеня ў эфіры "Беларусь 3" будуць прапанаваныя савецкія ігравыя фільмы ("Марозка", "Сірата казанская", "Вяселле ў Малінаўцы" і іншыя) і музычныя канцэрты. А 13:20 гледачы змогуць ізноў атрымаць асалоду ад праграмы сімфанічнага аркестра "Новы год у класічным стылі", а 16:10 - канцэрта "Сустракаем Новы год разам", а 22:30 - "Прэм'ер Новага года".