Навіны

Навіны
Музыка
"Новы год у класічным стылі" на "Беларусь 3"
17 снежня 2018

У студыі "600 метраў" прайшоў запіс навагодняга канцэрта "Новы год у класічным стылі" з удзелам Сімфанічнага аркестра і Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, салістаў сталічных музычных тэатраў і джаз-бэнда. У праграме - творы І. Штраўса, І. Кальмана, Дж. Вэрдзі, В. Іванова, Я. Глебава, І. Дунаеўскага ды іншых, а таксама музыка з савецкіх кінастужак і песні на ўсе часы.

Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага правёў няпростую працу пры падрыхтоўкі да канцэрта - яму ўдалося сабраць у адной студыі плеяду беларускіх зорак оперы і аперэты. Пад акампанемент аркестра і хору выступілі салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Алена Сало і Алена Шведава, народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, саліст Васіль Мінгалеў, артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Мікалай Русецкі і Наталля Дзяменцьева, артысты тэатра "Тэрыторыя мюзікла" і Дзмітрый Якубовіч, гурт "Jazzology" і фіналісты чэмпіяната Рэспублікі Беларусь - 2018 па спартыўна-бальных танцах Ангеліна Міхайлава і Віталь Вайцяшонак..

У навагоднюю ноч гледачы змогуць атрымаць асалодуад выдатных музычных твораў сусветнай класікі і савецкага перыяду. Прыемным сюопрызам таксама стануць горача любімыя песні-рэтра "Ваша записка", "А снег идет" і кампазіцыі з кінастужак "Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!" і "Звычайны цуд".