Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Праект "Архітэктура Беларусі" ў новым сезоне
1 кастрычніка 2018

У новым сезоне тэлеканал "Беларусь 3" прэзентуе праект "Архітэктура Беларусі".

Праект "Архітэктура Беларусі", створаны пры садзейнічанні навуковых супрацоўнікаў НАН Беларусі, распавядзе аб найбольш вядомых помніках архітэктуры нашай краіны такія факты, якія немагчыма знайсці ў інтэрнэце - ад кантэксту стварэння да цяперашняга этапа. У праграме выкарыстоўваюцца сучасныя тэхнічныя магчымасці для вывучэння і трохмернага мадэлявання архітэктурных аб'ектаў.

Глядзіце неўзабаве на "Беларусь 3"!