Навіны

Навіны
Літаратура
Тэматычны эфір да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа
25 кастрычніка 2017

У трэці дзень лістапада запрашаем далучыцца да святкавання 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа!

3 лістапада у эфіры тэлеканала "Беларусь 3" на працягу ўсяго дня адбудзецца тэматычны эфір, прысвечаны класіку беларускай літаратуры.

8:25 "Першыя выпрабаванні". Мастацкі фільм па матывах трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" 12+

12:00 "Майстры і куміры". Прымаюць удзел дзеці і ўнукі Якуба Коласа

12:55/21:35 "Талаш". Шматсерыйны мастацкі фільм паводле аповесці Якуба Коласа "Дрыгва" 16+

16:25 "Купала і Колас. Вы нас гадавалі". Канцэртная праграма Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.

17:50 "Сымон-музыка". Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па матывах паэмы Якуба Коласа.

20:10 Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы". Дакументальны фільм 12+

21:05 "Запіскі на палях". Якуб Колас.