Выпуск

Відэа Традыцыі
НАПЕРАД У МІНУЛАЕ. Вёскі Ахонава, Любонічы, Церахі - Ангеліна Васілеўская

Фальклорная экспедыцыя творчай групы ў вёскі Ахонава Дзятлаўскага, Любонічы Кіраўскага, Церахі Шчучынскага раёнаў. Абрады “Юр’я”, “Тройца” ў выкананні народнага фальклорнага калектыву вёскі Ахонава, народнага фальклорнага аўтэнтычнага ансамбля “Спадчына”, народнага фальклорнага гурта “Вяргіня”. Гісторыя, легенды, паданні, традыцыі і песні рэгіёну. Вынік вандроўкі – новая арыгінальная версія аўтэнтычнай песні ў выкананні Ангеліны Васілеўскай.

Праграма, прысвечаная спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача паводле экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына.

8 ліпеня 2020
26 хвілін