Выпуск

Відэа Краязнаўства
НАПЕРАД У МІНУЛАЕ. Вёска Любонічы (Кіраўскі раён) - Мікіта Бялько

Фальклорная экспедыцыя творчай групы ў вёску Любонічы Кіраўскага раёна. Фрагменты абрадаў летняга цыкла "Перадкупалле", "Тройца", "Яблычны спас" у выкананні народнага фальклорнаг аўтэнтычнага калектыву "Спадчына", а таксама старэйшай ткачыхі вобласці, стваральніцы этнаграфічнага музея Марыі Іванаўны Салановіч. Гісторыя, легенды, паданні, традыцыі і песні рэгіёна. Вынік вандроўкі - новая арыгінальная версія аўтэнтычнай песні ў выкананні Мікіты Бялько.

Праграма, прысвечаная спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача паводле экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына.

19 жніўня 2019
26 хвілін